Паміж "А" і "Б"

Автор: Машков Владимир ГеоргиевичЖанр: Детская проза  Детские  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Машков Владимир Георгиевич - Паміж "А" і "Б" в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Машков Владимир Георгиевич 
Жанр: Детская проза  Детские   
Серия:  
Страниц: 15 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Ці баяцца сабакі козыту? Вось так і не ўдалося мне здзейсніць добры ўчынак. Ну, Карабухін, — сказалі мне, — калі ўжо ты металалом збіраць не ўмееш, то ведаеш… І развялі рукамі. А Галка Наважылава пры ўсіх вымавіла: — Мы вырашылі, Карабухін, заняцца табой ушчыльную і ўсур’ёз. Сёння пасля ўрокаў да цябе накіруецца піянерскі патруль. А навошта патруль? — спытаў я. — Што я — злачынца? — Двойкі атрымліваць — хіба не злачынства? — сказаў Лёнька Аляксандраў і паважна паправіў акуляры на пераноссі. Я задумаўся. — Паслухайце, — сказаў я нарэшце. — Можа, без патруля абыдземся? — Нельга, — пазяхнуў Лёнька. — Да цябе больш даверу няма. — Ладна, — уздыхнуў я. — Прыходзьце. Толькі калі Эльбрус нападзе на вас, я не адказваю. Усе паглядзелі на мяне ўважліва. — А хто такі Эльбрус? — Дабярман-пінчэр. Сабака такі. Як убачыць каго чужога, асабліва дзяўчынку, адразу кідаецца, — цярпліва патлумачыў я. Аднакласнікі сцішыліся. — Хлусіць ён! — раптам закрычаў Сёмка. — Я ў яго ўчора на тэлевізары сядзеў, ніякага …