Пад сінім небам

Автор: Арсеньева НатальяЖанр: Поэзия  Поэзия  Лирика  1927 год
Скачать бесплатно книгу Арсеньева Наталья - Пад сінім небам в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Пад сінім небам -  Арсеньева Наталья
Автор: Арсеньева Наталья 
Жанр: Поэзия  Поэзия  Лирика   
Серия:  
Страниц: 11 
Год: 1927 

Отрывок из книги

Песьня Па вузкіх палосках, па нівах Ляціць яна ў сумную даль, I чутны ў яе пералівах Заўсёды — ці смутак, ці жаль. Ня шэпчуць ў задуме бярозы, Ня жаліцца рэчцы чарот — Не, гэта адвечныя сьлёзы Свае вылівае народ. Ня хіліцца ў полі каліна, Вітаючысь зь яснай зарой — Не, гэта гаруе дзяўчына Над доляй гаротнай сваёй. Ня ветры у полі шырокім Панура і глуха шумяць — Не, жней гэта горам глыбокім Цягучыя песьні зьвіняць. Відаць, што гаротна іх доля, Што шмат у іх жыцьці клапот, Бо ў песьнях нячутна ніколі Вясёлых ці радасных нот… II. Абразкі Вясна З кажнай хмаркі ў небе празрыстым, з кажнай лужынкі сьветлай і чыстай усьміхаецца ясна вясна! Надзяць сіняй нябёсныя далі, ручаі звон і грукат узьнялі, запраўды, надыходзіць вясна! Сьнег ляжыць яшчэ коўдрай ваўнянай пад узгоркам, а вецер вясьняны ўжо прымчаўся ні згэтуль, ні стуль, абсыхаюць у садзе сьцяжыны, і набраклыя яблын галіны прагна йрвуцца да сонца касуль. Сэрца б’ецца трывожна, няроўна, мне і сумна, й вясёла-чароўна, вусны ціха шапочуць: «Вясна…» …