Нарач

Автор: Танк МаксимЖанр: Поэзия  Поэзия  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Танк Максим - Нарач в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Танк Максим 
Жанр: Поэзия  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

5 Iван Хадзі, Тацяна, пагуляем! Што музыкантам загадаць? Глядзі, як сёння закіпела, На месцы цяжка устаяць. Тацяна Ты п'яны, не смяшы людзей ты. Лепш адчапіся і не лезь. Пайшоў бы з вечарыны гэтай, Ў запечку выспаўся б ты лепш. «Ходзе вецер ашалелы. I калыша трыснікі. Досыць рыбакі цярпелі, Галадалі рыбакі! То не хвалі зашумелі Ад вясняных ад вятроў, — Нарачанскія арцелі Выплывалі на палоў. То не ў лесе стогнуць сосны, Не шуміць зялены бор, — Гэта нашы рэжуць вёслы Хваль успенены прастор. Эх ты, доля, доля-гора, Эх, рыбацкая зямля!» • • • • • • • • • • • • • • • Заліваецца гармонік, Падсыпаючы вугля. Iван Мяне не ведаеш, Тацяна, Гарэлкай цяжка упаіць. Па тым, што выпіў я, да рана Гатоў нагамі малаціць. Тацяна Ідзі, ўжо досыць, не хваліўся б, Ото ж сустрэла на бяду! Iван Чакай, Тацяна, заўтра рана У сваты да цябе прыйду. «Наляцелі скурадзёры З паліцэйскаю ардой. Заазёры, заазёры Пастаім мы галавой! Пастаім мы за палеткі Дружна, смела у баю. Ёсць у нас густыя сеткі, — Долю вылавім сваю! Ёсць …