Вершы

Автор: Жилка Владимир АдамовичЖанр: Лирика  Поэзия  Поэзия  1998 год
Скачать бесплатно книгу Жилка Владимир Адамович - Вершы в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Вершы -  Жилка Владимир Адамович
Автор: Жилка Владимир Адамович 
Жанр: Лирика  Поэзия  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 13 
Год: 1998 

Отрывок из книги

Дзед Патухшымі вачыма Глядзіць на божы свет Стары, у крук сагнуты Як голуб, белы дзед. Пражыў на свеце многа: Без нечага сто год, За век пабачыў гора, Нямала вынес слот. Калісьці, да паўстання, Рабіў, цярпеў прыгон… К нямцом не раз віціны Ганяў па Нёмне ён. Меў сілу непамерну, Здаровы быў, як мур, Таму так жыва, з песняй Арэ сын родны шнур; Таму так — шчыры ў працы — Будуе Край унук, Адважны і бясстрашны, Не пакладае рук. А дзед жыве мінулым, Таемным і глухім, Гаворыць-бае казкі Аб даўнім і сівым: Пра войны, панства, войтаў, Русалак і начніц, — І хараством чаруе Няхітры склад быліц. Ды часта паглядае За вёску ён… туды, Дзе між бяроз пад крыжам Спачыне ад бяды. Ды хоць стары, а думку Гадуе ўсё адну: Хоць перад смерцю ўбачыць Свабоднай старану. 1921 Пралескі Маці-зямля радзіла іх Ад першых пацалункаў сонца. Між зёлак леташніх, сухіх Яны ў бары ўзышлі ў старонцы. Шумяць шторазу весялей Над імі хвоі аб прадвесні, І вецер штодня ласкавей Іх песціць і пяе ім песні. І хоць зімы відаць сляды, Яшчэ …