Матчын дар

Автор: Гарун АлесьЖанр: Поэзия  Поэзия  Лирика  1918 год
Скачать бесплатно книгу Гарун Алесь - Матчын дар в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Матчын дар -  Гарун Алесь
Автор: Гарун Алесь 
Жанр: Поэзия  Поэзия  Лирика   
Серия:  
Страниц: 11 
Год: 1918 

Отрывок из книги

10. Юдам Да вас, паны, што голасна крычыце Аб прыязьні сваёй да «беднага народу», Што раіце па-лісьсяму: «Маўчыце, Нядоўга вам дамо багацтва, волю, згоду», — Да вас мой гэты верш і словы ўсе благія, Бо слова вы адны, а справамі — другія. «Багацтва вам»… Няма вам нашай веры! Бо ў той жа год ліхі, як ў полі не ўрадзіла, Галоднаму на прокарм хлеба меры Аднэй ня далі вы. I злаялі няміла… Калі для нас жадаеце багацтва, Нашто зь бяздольнага зьдзіраеце апратку? Нашто ж тагды вы плодзіце жабрацтва, Дамы пустошачы бязь ліку, без астатку? «Мы волю вам»… Пракляцьце вам і зь ёю! Чаму ад волі вашай мы стагнаць павінны? Яна ланцуг над нашаю зямлёю; Астрог на наш народ, спакойны і бязьвінны. Ня вюля гэта! Што нам ні цьвярдзіце, Мы вольнымі былі за даўнімі часамі. Ідзіце ж проч! I з воляю ідзіце! Да волі знанае хутчэй мы прыйдзем самі. «Мы згоду вам»… Пакіньце ашуканства! Вы — бойкі братняе чарнейшыя прарокі, Бяз звады вам, нашэптаў, падтыканства Нямілы Божы сьвет, ня ясны, не шырокі. Ня просім вас! Ня …