Пан Лес

Автор: Сыс Анатоль  Жанр: Поэзия  Поэзия  1989 год
Скачать бесплатно книгу Сыс Анатоль - Пан Лес в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Пан Лес - Сыс Анатоль
Автор: Сыс Анатоль   
Жанр: Поэзия  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1989 

Отрывок из книги

2 Вышый мяне на падушцы сваёй, памякчэюць грачыныя пер’і, я прыснюся табе — еду зноўку дамоў, да зямлі адтуліўшы бязьвер’е. Блудны сын, блудны сын — разам з сэрцам маім лямантуюць на рэйках колы. Блудны сын, блудны сын, блудны сын — словы, быццам кусьлівыя пчолы. Мама, мама, што мне парабіці з сабой, калі позна дадому прыеду, калі ў хату зайду — анямелы сабор — безь вясьнянак, бязь лясканьня бёрдаў? Ты сьпявай, ты сьпявай, ты сьвяці, ты сьвяці, расьсьцялі ручнікі, як сьцяжыны, можа, здарыцца так, я заблудну ў жыцьці, тагды выйду па іх да Айчыны. Брукаванка Мне было ўсё адно, куды ехаць, абы пазбавіцца ад гэтага горада. I раптам скончыўся асфальт і пачалася брукаванка. I я ўспомніў, які быў шчасьлівы, калі ў дзяцінстве браў мяне з сабою бацька і мы прасёлкавай дарогай выязджалі на брукаваны шлях і скіроўвалі мядзянага каня ў горад… …I раптам скончыўся асфальт і пачалася брукаванка. Сівая і стомленая, як калісьці бацькаў Орлік у канцы дарогі. I я ўспомніў, што ў мяне яшчэ ёсьць родная хата, …