Забойства на вуліцы Морг

Автор: По Эдгар АлланЖанр: Классические детективы  Детективы  2011 год
Скачать бесплатно книгу По Эдгар Аллан - Забойства на вуліцы Морг в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: По Эдгар Аллан 
Жанр: Классические детективы  Детективы   
Серия:  
Страниц: 
Год: 2011 

Отрывок из книги

У такія моманты я міжволі заўважаў (хоць, ведаючы яго схільнасць да фантазій, я прадбачыў гэта) своеасаблівыя здольнасці Дзюпэна і захапляўся імі. Ён, відаць, таксама са шчырым захапленнем карыстаўся імі — калі нават не дэманстраваў іх — і не вагаючыся прызнаваўся, што робіць гэта з задавальненнем. Ён хваліўся мне, ціха пасмейваючыся, што калі для іншых чалавечая душа была за глухой сцяной, то ён мог зазірнуць у большасць душ праз шырока расчыненыя для яго вокны, і звычайна суправаджаў такія заявы ашаламляльнымі доказамі глыбокага ведання маёй душы. У такія моманты ён быў халодны і аддалены, вочы яго рабіліся непранікальныя, а голас, сакавіты тэнар, пераходзіў у дыскант, і ў ім можна было адчуць нават раздражнёнасць, калі б не выразная дыкцыя і наўмысная няспешнасць у словах. Назіраючы за ім у такія моманты, я часта задумваўся над старадаўняй філасофскай тэорыяй аб дваістасці душы, і ў галаву прыходзіла забаўляльная думка пра двух Дзюпэнаў: адзін нешта ствараў, а другі разбураў створанае …