Песьні-жальбы

Автор: Колас ЯкубЖанр: Поэзия  Поэзия  Лирика  1910 год
Скачать бесплатно книгу Колас Якуб - Песьні-жальбы в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Песьні-жальбы -  Колас Якуб
Автор: Колас Якуб 
Жанр: Поэзия  Поэзия  Лирика   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1910 

Отрывок из книги

Восенны дождж Сыплюцца кроплі часта і дробна, Ціха па стрэсе бубняць. Смутак наводзіць шум іх жалобны, Смутку таго не суняць. Хліпаньне, плюскат… Ночка глухая Цягнецца доўга, як год. Вецер заложны шуміць, не сьціхае, Жаласна сьвішча праз плот. Кружацца думкі, сон разганяюць, Мары наводзяць і сны, Волю далёкую мне ўспамінаюць, Дні маладыя вясны… Сыплюцца кроплі часта і дробна Ў сьцены, у вокны бубняць. Смутна іх песьня, плачу падобна, Смутку ж ніяк не суняць. *** Скора ў полі забушуе… Скора ў полі забушуе, Песьню сівер запяе, Ўсе дарожкі зараўнуе, Гурбы сьнегу нанясе. Ўсё зьмяшаецца ў тумане, Ў белым попеле сьнягоў. Сумна вецер плакаць стане Над будынкам мужыкоў. Я ж люблю той сьвіст у полі, Як вакол усё дрыжыць — На спатканьне песьням волі Дух мой рвецца і ляціць. Восень Пуста ў лузе. Толькі стогі Парыжэўшыя стаяць Ды шпакі каля дарогі Цэлы дзень адно крычаць. Грэчка зжата. Гола ў полі. Жыта зьвезена даўно. Толькі плаваюць на волі Кучы хмар, як валакно. Дожджык сее беспрастанку; Вецер сьвішча …