Начны палёт

Автор: Сент-Экзюпери Антуан деЖанр: Классическая проза  Проза  1984 год
Скачать бесплатно книгу Сент-Экзюпери Антуан де - Начны палёт в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Сент-Экзюпери Антуан де 
Жанр: Классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1984 

Отрывок из книги

IV …Рыўер баяўся пэўных прыхільнікаў авіяцыі. Яны не разумелі глыбіннага сэнсу цяжкага жыцця лётчыкаў, іх захапленні скажалі самую сутнасць прыгоды і прыніжалі людзей. Але ў Пэльрэне была годная веліч чалавека, які проста лепей, чым іншыя, ведае, чаго варты наш свет, калі зірнуць на яго з пэўнага пункту погляду, — веліч чалавека, які грубавата адпрэчвае пошлыя праявы адабрэння. Рыўер па-свойму, павіншаваў яго: — Як вам удалося?.. І яму спадабалася, што Пэльрэн загаварыў пра сваё рамяство проста, загаварыў пра палёт, як каваль пра сваю накавальню. Пэльрэн, ледзь не просячы прабачэння, пачаў тлумачыць: «Шлях назад аказаўся адрэзаны. У мяне не было выбару». Да таго ж ён нічога не бачыў: снег сляпіў вочы. Але выратавалі шалёныя плыні паветра — яны ўскінулі самалёт на вышыню сямі тысяч метраў. «Увесь час, пакуль я перавальваў цераз горы, я змушаны быў ляцець упоравень з вяршынямі». Ён сказаў таксама, што варта б перамясціць паветразаборнік гіраскопа, бо яго забівае снегам: «Разумееце, наледзь …