Ліст да заложніка

Автор: Сент-Экзюпери Антуан деЖанр: Классическая проза  Проза  1984 год
Скачать бесплатно книгу Сент-Экзюпери Антуан де - Ліст да заложніка в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Сент-Экзюпери Антуан де 
Жанр: Классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1984 

Отрывок из книги

II I вось я думаў: «Самае важнае, каб недзе прадаўжала існаваць усё тое, чым ты жыў. I звычкі. I сямейныя святы. I дом, які зберагае ўспаміны. Самае важнае — жыць дзеля вяртання…» Кволасць далёкіх полюсаў, ад прыцяжэння якіх я залежаў, пагражала самой маёй істоце. Я рызыкаваў спазнаць сапраўдную пустыню і пачынаў разумець таямніцу, якая даўно займала мяне. Я пражыў тры гады ў Сахары. I, як шмат іншых людзей, я трызніў яе чарамі. Кожны, хто аднойчы трапіў у Сахару, дзе вы быццам адрэзаны ад усяго свету, аплаквае дні, праведзеныя ў пустыні як самыя шчаслівыя ў жыцці. Але словы «настальгія пяску», «настальгія самотнасці», «настальгія прасторы» — усяго толькі літаратурныя штампы, яны нічога не тлумачаць. I вось, толькі тут, на параходзе, знізу даверху запакаваным мітуслівымі пасажырамі, я, здаецца, зразумеў, што такое пустыня. Канечне, Сахара — як вокам сягнуць — гэта толькі аднастайнасць пяску, ці, дакладней, — таму што барханы ў пустыні рэдкасць, — бязмежжа галькі. У пустыні чалавек апынаецца …