Людзі на балоце

Серия: Палеская хроніка [1]
Скачать бесплатно книгу Мележ Иван - Людзі на балоце в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Людзі на балоце - Мележ Иван
Автор: Мележ Иван   
Жанр: Советская классическая проза  Проза   
Серия: Палеская хроніка [1] 
Страниц: 67 
Год: 1995 

Отрывок из книги

Васіль тузануў вераўчанымі лейцамі Гуза, і калёсы паволі пакаціліся па двары на вуліцу. Тут Васіль азірнуўся — на ўсёй вёсцы, амаль каля кожнай хаты, стаялі калёсы, касцы, жанчыны і дзеці. На ўсёй вуліцы было на рэдкасць людна, яна ўся жыла добрай чалавечай заклапочанасцю. Маці чамусьці яшчэ раз забегла ў хату, потым сказала дзеду, каб ён не высільваўся, пайшоў лёг, стала наказваць Валодзьку, што яму трэба і чаго няможна рабіць: каб быў пры хаце, каб слухаўся дзеда, каб не дурэў з агнём, — і Валодзька адчуў, што апошнія яго надзеі прападаюць. — Не хачу! — адказаў адным словам Валодзька. — А етаго во — хочаш? — памахаў яму пугай брат. Валодзька толькі яшчэ больш нахмурыў бровы. Маці ж усё не траціла надзеі дамовіцца па-добраму: — Я табе кулеш у чыгунку ў печцы паставіла. Смачны, з малаком… А ў прыпечку яечко вазьмі!.. Можаш узяць! — Едзьце бо! — сказаў дзед. — Угаворваюць, ей-бо, як пісара валасного!.. Маці падабрала даматканую сваю спадніцу і звычна села на калёсы, спусціўшы з драбінак …