Роздумы

Автор: Aurelius Marcus AntoninusЖанр: Философия  Научно-образовательная  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Aurelius Marcus Antoninus - Роздумы в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Aurelius Marcus Antoninus 
Жанр: Философия  Научно-образовательная   
Серия:  
Страниц: 26 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

У 175 г., калі Марк Аўрэліюс быў заняты ў змаганьні з барбарамі, надыйшла вестка, што Авідыюс Кассіюс, камандзір ваенных сілаў у Азыі, збунтаваўся супроць яго і агаласіўся імпэратарам. Ня губячы часу, М.Аўрэліюс сьпяшаецца на ўсход. Прыбыўшы на месца, ён знаходзіць, што Кассіюс ужо замардаваны адным зь ягоных уласных афіцэраў. Але велікадушны Маркус загадаў, каб усе паперы здрадніка былі спаленымі нават бяз чытаньня іх. Ён гэтаксама ўзьдзеяў на Сэнат, каб сям'я здрадніка і ўдзельнікі бунту ня былі пакаранымі, чым праявіў сябе праўдзівым духовым арыстакратам. Пасьля павароту з усходу, ён далей працягваў змаганьне супроць барбараў уздоўж Дунаю, дзе вычарпаны фізычна сярод жорсткіх абставінаў ваеннага жыцця, памер 17.03.180 г. на пяцьдзесят дзявятым годзе свайго жыцьця і на дзевятнаццатым годзе панаваньня, і пахованы недалёка ад места Віндобона, ведамага сягоньня, як Вена. У часе ягоных ваенных выправаў, Фаўстына, якая таварышыла свайму мужу ў падарожжах, памерла яшчэ раней. Яна радзіла яму …