Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды

Автор: Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч Жанр: Историческая проза  Проза  2000 год
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Хрыстос прызямліўся ў Гародні. Евангелле ад Іуды - Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

Отрывок из книги

А з Менска ў той самы час убачылі ў небе два легіёны, якія, схапіўшыся, біліся так, што ясна было: мала хто застанецца жывы. Можна было разгледзець дым, шаблі, коней, што гігаталі без гуку, і каноны [14] . О гора вялікае! О ярасць чалавечая! А потым выявілася: бачылі сечу нашых з татарамі, тымі, якіх яшчэ князь Васіль Трэці на нас навёў. А біліся за Мазырам. А датуль ад Менска амаль сто шэсцьдзесят дзве менскіх вярсты [15] , як птушцы ляцець. І ад жаху, голаду, сечаў і знакаў нябесных зразумела было: наступаюць апошнія часіны, смерць лютая людству і выміранне. Тыя часіны, калі, можа, не толькі на развод людзей не застанецца, але і аднаго, каб плакаць над трупамі. Тыя, калі застаецца толькі і спадзявацца, што на вышэйшы розум. Думаю — байкі гэта. Ніхто нічога не ведае. І не ён гэта, пэўна, прыходзіў. Але тое, што на небе рабілася і што зрабілася ў тую ноч — гэта праўда, гэта многія бачылі. І таму паверылі лёгка. А можа, і не таму, а проста роспач. …Вясною той, уначы, — а бачылі тое жыхары …