Подых навальніцы

Серия: Палеская хроніка [2]
Скачать бесплатно книгу Мележ Иван - Подых навальніцы в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Подых навальніцы - Мележ Иван
Автор: Мележ Иван   
Жанр: Советская классическая проза  Проза   
Серия: Палеская хроніка [2] 
Страниц: 90 
Год: 1995 

Отрывок из книги

3 Калі Васіль абганяў Глушакоў, у ім з’явілася нешта нецярплівае, дужае i як бы помслівае. Няхай бачаць, няхай усе бачаць, няхай яна глядзіць! — жыло, падганяла яго дужае i помслівае гэта пачуццё. Абагнаўшы, не згінаючыся ўжо беражліва перад галлём, роўна, уздымна седзячы, ён, здавалася, чуў на спіне позіркі ўсіх, хто сядзеў там на возе, i сярод ix асабліва — помсліва i па-юначы радасна — яе позірк. І ўвесь час, калі ўжо Глушакі прапалі за адным, за многімі паваротамі звілістай дарогі, чуў ён ix позіркі i асабліва — яе. Так, увесь час падганяючы каня, порстка выехаў ён на сонечную шыр лугу, давольна адзначыў, што народу яшчэ не багата, луг яшчэ амаль пусты. «Не апазніўся!» — нібы пахваліў ён сваю гаспадарлівую ўпраўнасць. Калёсы ішлі паўз самы лес, паўз надзелы; за некалькімі абыякавымі наблізіўся, паплыў перад вачыма дзіўна неабыякавы, як бы свой, Чарнушкаў. «І етых няма!» — звыкла падумаў ён, не цешачыся i не шкадуючы; тады, як увайшла гэта думка, вочы яго нецярпліва беглі па Чарнушкавым …