У гарах дажджы

Автор: Мележ ІванЖанр: Советская классическая проза  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Мележ Іван - У гарах дажджы в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Мележ Іван 
Жанр: Советская классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

— Не бойся, не затрымаю… Ён сапраўды прыйшоў хутка. Халюта, якому многае даравалі за песні і які не цырымоніўся з іншымі, асцерагаўся і нават чамусьці пабойваўся няўклюды Макоўчыка. Макоўчык прайшоўся яшчэ раз каля коней, праверыў, як яны прывязаны, і, кінуўшы таварышу пахмурнае: «Ну, глядзі тут!», непаспешлівай хадою падаўся да палатак. Яму доўга не спалася. Дождж шапацеў і шапацеў, і рака гула, не ўціхаючы. Ён заснуў амаль каля паўночы — і, калі яго разбудзілі, адразу не паверыў, што ўжо час уставаць на змену. Але гадзіннік паказваў: пара. Макоўчык надзеў яшчэ мокрую халаднаватую плашч-палатку і, сонна сапучы, высунуўся на двор. «Выбраў сабе змену звечара, — падумаў пра Халюту. — Усё дзе лягчэй стараецца». — Ну, тут нічога такога не было, — сказаў Халюта, узрадаваны. — Прыходзіў толькі Леанід Пятровіч… — Які Леанід Пятровіч? — панура, сонна прамармытаў Макоўчык. — Старшы лейтэнант Харунжы, дзяжурны па часці. — Знайшоў Леаніда Пятровіча! — Мы з ім добра знаёмыя… — Халюта хацеў яшчэ штосьці …