На скрыжаванні

Автор: Мележ ІванЖанр: Советская классическая проза  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Мележ Іван - На скрыжаванні в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Мележ Іван 
Жанр: Советская классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Маладая жанчына пайшла, і Андрэіха засталася адна. Яна заўважыла, што замінае людзям ісці, і адступіла ўбок. Стала пад самым дрэвам. Яно было, напэўна, нядаўна прывезена ў горад, можа быць, з тых самых мясцін, з якіх прыехала сюды яна сама, — там такіх ліп было вельмі многа, і ў гэтым дрэве, што ледзь чутна шумела каля яе ўгары, ёй чулася нешта вельмі блізкае і роднае. Дрэва стаяла яшчэ няцвёрда ў гарадской глебе, і — заўважыла жанчына — было з розных бакоў прывязана да тратуара дратамі… Сын зноў павярнуўся і, падняўшы ў руцэ маленькі кіёчак, паказаў, што можна ехаць па праспекце. І машыны загурчэлі, нецярпліва крануліся з месца. Праз які момант плынь машын — зялёных, сініх, блакітных, — як вада ў рацэ, на якой паднялі загароду, хлынула па нагрэтай сонцам шырыні вуліцы. Сын, чакаючы, пакуль гэтая плынь сцішыцца, збяжыць, пераступіў з нагі на нагу, — відаць, натаміўся стаяць. Пастаяўшы, ён глянуў на вуліцу, што перасякала праспект, зірнуў у адзін бок, у другі, пасур'ёзнеў — падняў руку, …