Песьня пра зубра

Автор: Гусоўскі МіколаЖанр: Прочая старинная литература  Старинная литература  1980 год
Скачать бесплатно книгу Гусоўскі Мікола - Песьня пра зубра в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Песьня пра зубра -  Гусоўскі Мікола
Автор: Гусоўскі Мікола 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1980 

Отрывок из книги

3 Шмат мог сказаць аб зуброх кожны ў нас паляўнічы. Што ж да мяне — паляваць я ўжо, хіба, ня буду: Час хваляваньняў мінуў і жыве толькі памяць Сумнага сэрца… Вяртаюся думкай туды я, Ўдзень і ўначы пасткі памяці зноў расстаўляю, Сочачы пільна за кожным каштоўным імгненьнем, Згубленым некалі, сяньня ж, на жаль, незваротным. Што з тых спамінаў! Вярнуць даўніну немагчыма. Гонішся сьледам за згубленым часам, сьмяротны, І не здагоніш — забіты… Няхай сабе й гіне, Часу бурліваму волі сваёй не накінеш… Што ж я чакаю? Пара ўжо за працу мне брацца. Вусьцішна ўсё-ткі: начытчыкаў чым ты задзівіш? Зьведалі ўсё яны, столькі згарнулі бачынаў! Хай сабе спраўдзяць па кнігах, які зь сябе зубар, Але ды будзе вядомы й мой ім дадатак: Тайніцу крыюць бары й напішу я пра справы, Што не знайсьці вам ні ў кнігах, ні ў граматах даўных. Нават і Паўлюс Дыякан, у Дзеяньнях тых Лянгабардзкіх, Нам аб памерах зубровага цела ня кажа, Піша адно, што на скуры забітага зьвера Спалі — там дзесьці — пятнаццаць ажно паляўнічых! …