Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў

Автор: Антонаў АндрэйЖанр: Поэзия  Поэзия  Современная проза  Проза  1996 год
Скачать бесплатно книгу Антонаў Андрэй - Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Круглы год. Хоку беларускiх паэтаў -  Антонаў Андрэй
Автор: Антонаў Андрэй 
Жанр: Поэзия  Поэзия  Современная проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1996 

Отрывок из книги

Уладзімір Сіўчыкаў * * * Утульны дворык… Першыя кроплі дажджу — пахне асфальтам. * * * Сад занядбаны, дол у пялёстках вішань. Ветраны вечар. * * * Прачнуўся ўранку. Млосна. Смага. Горкі пах. Стол непрыбраны. * * * Разгарну дзёньнік… Дзень адышоў у нябыт, бы кропля ў пясок. * * * Іржэўнік жорсткі, як зваротны шлях пакут. Нудны краявід. * * * Ідзём далёка… Хто падкажа, дзе канец гэтага шляху? * * * Мо застануцца нікім не пачутыя словы і думкі? * * * Пакой паўзмрочны. Лунае цюль фіранкі. Вільготны вецер. * * * Стаю ў лоджыі. Скончыўся цыганскі дождж, рыпіць фрамуга. * * * Бярозавы гай. Смак гаркавых лісточкаў. Важкі хрушч гудзе. * * * Патушыў сьвятло І пачуў — сьнег падае. Ноч па-над краем. * * * Валошку згледзеў і рады той сустрэчы ў чужой старонцы. * * * На сэрцы ўцешна: з-за хмар зірнула сонца імглістым ранкам. * * * Апала вішня — і ў шарую гадзіну дзень абярнуўся. * * * Зьнікае ў цемры ды зноў пад лямпіёнам кажан крыляе. * * * «Добрая душа», — пачуў пра свайго сябра. Ціхая радасьць. * …