Хоку

Автор: Басё Мацуо  Жанр: Поэзия  Поэзия  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Басё Мацуо - Хоку в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Басё Мацуо   
Жанр: Поэзия  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

* * * Вясна на дварэ. Толькі дзевяць дзён палям і пагоркам. * * * Сакуры зацьвілі — і ночы мінулі ў наўкольлі. * * * Цягне цыбаты дождж парасткі ўгору. Утравянела сьцежка. * * * Перад красою кветак і месяц зьніякавеў: схаваўся за аблачынку. * * * Спадае вада: вярба гладзіць нахіленым вецьцем ціну. * * * Вясна адыходзіць: птушкі смуткуюць, у рыбін вочы-сьлязіны. * * * Цёхкаюць салаўі! Тут — перад гэтым гаем, там — за тою вярбінай. * * * І самага доўгага дня замала, каб высьпевацца, жаўруку. * * * Ластаўкі, выпадкова мне ў чарку зь віном ня ўкіньце глебы драбок! * * * Рассталіся двое сяброў — двое дзікіх гусей: між імі шырэе захмараная мяжа. * * * Старая сажалка. Жабка ў ваду скокнула: гук усплёску. * * * Лётае матылёк трапятлівы ў полі — вось і ўвесь цень. * * * О, прачніся, прачніся — зрабіся маім сябруком, зьнерухомлены матылёк! * * * На кветку, якая не пахне, сеў матылёк — вяльможлівыя прыцуды. * * * Блукалец-крумкач, ці знойдзеш леташняе гняздо? У квецені — сьлівы. * * * Разлі свой водар …