Пярсцёнак Лёвеншольдаў

Автор: Лагерлёф Сэльма Жанр: Классическая проза  Проза  1997 год
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта

Отрывок из книги

Нечакана Борд Бордсан пачаў размаўляць услых сам з сабой: — Што ні кажы, а трэба было мне пайсці да ротмістра! Так, трэба было! Такая важнасць, калі б людзі і паднялі мяне на смех! Ён зусім забыўся, што побач з ім ішла жонка, і апамятаўся, толькі калі яна раптам спынілася і ўтаропілася ў яго. — Ды нічога, — сказаў ён. — Гэта я ўсё над той справай галаву ламаю. Яны зноў пакрочылі дадому і хутка апынуліся ў сябе ў Меламстузе. Ён спадзяваўся, што хоць тут ужо пазбавіцца ад трывожных думак, і так яно, можа, і было б, калі б ён узяўся за якую-небудзь работу; але дзень жа быў нядзельны… Паабедаўшы, жыхары Меламстугі разышліся хто куды. Ён адзін застаўся сядзець у пакоі, і на яго зноў напаў ранейшы роздум. Трохі счакаўшы, ён падняўся з лавы, выйшаў на двор і пачысціў каня скрабніцай, намерваючыся з'ездзіць у Хедэбю і пагаварыць з ротмістрам. «Інакш пярсцёнак украдуць сягоння ж ноччу», — падумаў ён. Аднак ажыццявіць свой намер яму не давялося. Ён быў чалавек нясмелы. Замест таго ён пайшоў да суседа …