Луп

Автор: Станкевіч ЮрыЖанр: Прочая старинная литература  Старинная литература  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Станкевіч Юры - Луп в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Станкевіч Юры 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 12 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Гаспадар крануў ланцуг, і ён пакрочыў сле­дам, зрэдку пазіраючы яму ў спіну жоўтымі ва- чыма, у самай глыбіні якіх часам мільгала нешта каламутнае і цяжкое. Дарога, па якой яны рухаліся, вяла, дарэчы, да «птушынага рынку», ці Рабаўнічай Гары,— месца, дзе калісьці напаўлегальна, а зараз законна гандлявалі ўсялякай жыўнасцю і гаспадарчай дробяззю. Нягледзячы на тое, што было яшчэ рана, на рынку было шмат людзей. Прадавалі і куплялі тут усё: катоў, свіней, трусоў, пародзістых і беспародных сабак, галубоў, канарзек і папугайчыкаў, варон, якія маглі вымаўляць некалькі слоў, гусей і хамякоў, паўсонных ужо вожыкаў, малявак для акварыумаў, а таксама футравыя зімовыя шапкі-кучумкі і старыя ношаныя галёшы, салдацкія бо­ты і абажуры ў стылі «рэтра», вопратку, клеткі для звяркоў і птушак, скрыні для пасылак, дубовыя бочкі і лыжкі, венікі для лазні, пласцінкі пяцідзесятых гадоў, касеты з рок-музыкай і шмат чаго іншага. Цэлы рад быў заняты гандлярамі, якія прапаноўвалі журавіны, познія грыбы і арэхі. …