Дзеці ночы

Автор: Казлоў АнатольЖанр: Прочая старинная литература  Старинная литература  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Казлоў Анатоль - Дзеці ночы в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Казлоў Анатоль 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 15 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

— Вось і насыціліся мы,— хлопец шпульнуў пад нізкарослыя прыдарожныя кусты непатрэбны зараз мяшок.— Відаць, толькі дурні сцвярджаюць, што вы, грыфы, жэраце адну падлу, га, мой птах? Ці твае супляменнікі ў цёплых і пустыністых краінах усё ж любяць смакаваць мяса з душком? Можа, яно і так. А ты, жыхар нашых беларускіх земляў, не грэбуеш і свежанінай. Правільна робіш. Усё смярдзючае, аджылае пакідай воранам, гэ­тым няспынным крумкачам, якія наганяюць жах на палахлівых старушэнцый, калі кружляюць па небе над іх хатамі. Папярэджваюць, што аджылі сваё дзядкі-бабулькі, падыходзіць іх час пераглядваць прыхаваныя вузельчыкі з ненадзёванай апраткай, апошнім уборам, у якім і нойдуць яны ў халодныя абдымкі зямлі. Грыф уважліва слухаў Вілена з паўадкрытай дзюбай. Ча­сам паварочваў то ў адзін, то ў другі бок сваю лысую белавата-чырвоную галаву. I ў такія моманты ён нечым нагадваў гіганцкую курыцу, якая ловіць покліч гаспадыні перад гым, як кінуцца на яе голас па жменю прэлых зерняў ячменю. — Ці ўсе на …