Святло зямлі Неўрыда

Автор: Навасельцава ГаннаЖанр: Прочая старинная литература  Старинная литература  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Навасельцава Ганна - Святло зямлі Неўрыда в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Навасельцава Ганна 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 10 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Ад сну яго абуджае лес. Вяртае такая знаёмая лясная песня, памяць пра якую не змагло сцерці нават чорнае небыццё. Неўр не чуў яе безліч часу. Не чуў у той бездані няпамяці, якая адбірае ў любой смяротнай істоты ўсе зямныя ўспаміны. Але насуперак усім магічным скрыжалям, неўр памятаў сябе, а таму памятаў і песню. Песню, якая цяпер вітала яго нараджэнне. Плыў над зямлёй спеўны лясны шолах. Пераліваючыся, ляцелі зыкі ад цёмных шатаў яго, неўравых, ялін. Яны, мудрыя, шапацелі пра сонца, сіняе бясхмарнае неба і зямлю, якая купаецца ў сонечным святле. Змрочныя яліны віталі гэты свет, хоць самі побач з яго жыццядайным святлом былі толькі сумнымі ценямі. Але гэтыя цені ведалі вялікую патрэбу святла. Вялікую патрэбу жыцця. Як і кожнае, яго, неўрава, жыццё было святлом. І лясная песня вітала новае жыццё. *** Лясная песня вітала жыццё. Мудрыя лясныя яліны віталі неўрава нараджэнне. Так як калісьці ў мінулым жыцці славілі ягоную магію лясы Неўрыды. Удзячныя, калыхалі свайго чарадзея зялёныя шаты. І …