Пятнаццаць лішніх хвілін

Автор: Балахонаў СяргейЖанр: Прочая старинная литература  Старинная литература  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Балахонаў Сяргей - Пятнаццаць лішніх хвілін в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Балахонаў Сяргей 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Любоў да йго не праміне, Ён бо такі, такі, як Кубэ. Настаўнік уздыхнуў і сплюнуў. Вершы пра каханьне, хай сабе й такія брыдкія, азначалі, што зьніштажаць трэба ўсю сям’ю зашыфраванага дзеяча. У ягонай практыцы быў толькі адзін такі выпадак, і паўтарэньня гэнага Аляксючыц не хацеў. Адганяючы прэч сваё нежаданьне, Істрабіцель дастаў Багдановічаў «Вянок» і ўзяўся за расшыфроўку. Пачатныя літары кожнай Зосінай страфы неабходна было перавесьці ў лічбы паводле парадку іх разьмяшчэньня ў альфабэце. Зрабіўшы гэта, Барыс Макаравіч разгарнуў «Краю мой родны! Як выкляты Богам...» і пачаў зводзіць рахубы: супастаўляць атрыманыя лічбы зь літарамі клясычных радкоў. ВЁНАНШЛЁ 37515273 АДАМШУЛО Вынік скалануў. Вынік выцяў па твары. Вынік надарваў дыханьне. Загадчык нюськавіцкай вадакачкі Адам Шуло быў бацькам Надзейкі — лепшай вучаніцы і палюбоўніцы Аляксючыца. Загад выракаў зрабіць сьмерць і ёй. «Да якой халеры ім гэтая вадакачка? — высьвятляў сам у сябе Істрабіцель. — Завошта зьніштажаць загадчыка? Нягож …