Сьмерць лютністы

Автор: Балахонаў СяргейЖанр: Прочая старинная литература  Старинная литература  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Балахонаў Сяргей - Сьмерць лютністы в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Балахонаў Сяргей 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

— Яўмене, як памру, то забяры ты сабе маю жонку. Яна бяз добрага мужыка засохне, як тая чараціначка. А я ж няверны муж у яе. Помню, быў я ў адным месьцейку ў вайсковай зоне. О, тамака ў мяне была жанчынка! — Анатоль, што ты ўсё мянціш як мянташка? Няма моцы куды задзеці? Га? Сотку а пятсотку я наслухаўся аб тваіх прыгодах. Наконт „памру“ ты ня рохкай. Як шанцуе, то й карова танцуе: і танго, і факстрот. Жонка ў цябе, што праўда, баба ладная, але не майго густу, далібог. Кантралюй, калі ласка, свае эмоцыі. Згодна? — Лады, пане Яўмене. Ты растлумач мне толькі, пры чым тут Лапіцкі? Я разумею — ён салдат, жаўнер нават, аднак жа нейкі ён млявы. Дый Ганульку, відна, кахае. І чуе маё сэрцайка, што пераканае ён яе ўрэшце. — Анатоль! Кантралюй эмоцыі. Гэты млявы жаўнерык у 41-м 22 чэрвеня тутака столькі бальшавікоў парэзаў, колькі ты, мабыць, свойскіх кабанчыкаў за ўсё сваё жыцьцё не закалоў. Наш гэта чалавек. Што да Г анулькі, дык я не разумею тут твайго інтарэсу. Дый справы гэта не датыкаецца. …