Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году

Автор: Пятровіч БарысЖанр: Прочая старинная литература  Старинная литература  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Пятровіч Барыс - Чаканьне, альбо Зацемкі 1995-га году в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Пятровіч Барыс 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

— Позна... — толькі і змог паўтарыць апошняе слова мужчыны Стах. Ён ня быў разгублены. Ён ня быў зьдзіўлены. Ён быў абыякавы да ўсяго, быццам не ўсьвядоміў яшчэ, што размова ідзе пра яго. Але — «быццам», бо ён усё разумеў. Толькі вось як рэагаваць на гэта ня ведаў. Успрымаць сур’ёзна, распытаць падрабязнасьці, альбо пасьмяяцца, пакпіць з мужчыны, — розум не падказваў яму выйсьця. Розум маўчаў, нібы прымаў словы мужчыны за ісьціну. — Так, позна, — гэтаксама спакойна паўтарыў муж­чына і дадаў, — ужо сёньня позна нешта зьмяніць. Нельга. Немагчыма. I ты ня зможаш цяпер ні аддаліць сваю сьмерць, ні нават прысьпешыць, што б ні рабіў дзеля таго. Бо ня важна, як ты памрэш, важна — калі. А памрэш ты роўна праз тыдзень — 12 кастрычніка, увечары... Ад інсульту. I будуць адныя шкадаваць цябе такога маладога і таленавітага, а іншыя зайздросьціць лёгкай сьмерці... У цябе цяпер ёсьць толькі адзін выбар: як пражыць, што зрабіць за гэты тыдзень. А ў астатнім — ад лёсу не ўцячэш. I я адно — падказаў табе …