Сад Замкнёных Гор

Автор: Мінскевіч СержЖанр: Фэнтези  Фантастика  2011 год
Скачать бесплатно книгу Мінскевіч Серж - Сад Замкнёных Гор в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Сад Замкнёных Гор -  Мінскевіч Серж
Автор: Мінскевіч Серж 
Жанр: Фэнтези  Фантастика   
Серия:  
Страниц: 13 
Год: 2011 

Отрывок из книги

ІІІ Калідор. Простакутная кішка! І людзі, жыхары яе — душы ў іх вузкія, сьлізкія і роўныя, быццам плоскія глісты. Бэтонная шэрань на скуры, такі ж самы бэтонна-непрабівальны выраз твару. І размаўлялі, здавалася, не з дапамогай зьвязак, а — схаванай у горле жалезнай арматурай. Ж-жжжж-вібра-цыя! Нарэшце я зь сельскай мясцовасьці трапіў у горад. Перад адкрытай Брамай мяне з ног да галявы асьвятліў аранжавы прамень. — Небясьпечных захворваньняў няма, грошай няма, можа працаваць, — пачулася дзесьці ў сьцяне. Потым пачуўся працяжны позех. Я бесьперашкодна прайшоў у горад. Места было тыповае, як раз такое, пра якое я чуў — чатыры тунэлі па прастакутным пэрымэтры, два асобныя, шырэйшыя, — пэрпэндыкулярна перакрыжоўваліся ў прасторным квадратным памяшканьні — гэты была галоўная кірмашовая плошча. Мае ўласныя біярытмы патрабавалі сну. А страўнік ежы. Я падышоў да лаўкі. Лысы дзядок з даўно няголенымі шчакамі і вузкім хітрым позіркам гандляваў землянымі арэхамі, вырашчанымі ў выбаінах бэтон, ці плястыкавых …