1612 год у гісторыі Расіі

Автор: Грыцкевіч АнатольЖанр: Прочая старинная литература  Старинная литература  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Грыцкевіч Анатоль - 1612 год у гісторыі Расіі в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Грыцкевіч Анатоль 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

У гэтых умовах цар Васіль Шуйскі, каб пазбавіцца суперніка, хацеў заключыць дагавор з польскім каралём Жыгімонтам, але баярская апазіцыя ў Маскве, жадаючы пазбавіца ад В. Шуйскага, патаемна прапанавала царскую карону сыну караля, каралевічу Уладзіславу Жыгімонтавічу (як яго звалі ў Польшчы па беларускамоўнаму ўзору). Тады цар Васіль Шуйскі заключыў саюз са Швецыяй, і з поўначы ў Расію быў уведзены шведскі корпус на чале з Я. Дэлагардзі. Разам з войскам пляменніка цара, князя М. В. Скопіна-Шуйскага расійска-шведскае войска паступова ачышчала тэрыторыю Паўночнай Расіі ад атрадаў тушынцаў. Зразумела, што падчас ваенных дзеянняў усе арміі рабавалі насельніцтва. ВАЙНА Узнік план увогуле далучыць Расію да Рэчы Паспалітай, а агульным каралём і царом захацеў стаць сам Жыгімонт, і таму ён не адпускаў у Маскву юнака-сына. Зачэпкай для пачатку вайны было ўвядзенне шведскіх войск на тэрыторыю Расіі для барацьбы з атрадамі Ілжэдзмітрыя II. Паколькі Жыгімонт быў у стане вайны са Швецыяй (раней ён быў …