Хатынская аповесць

Автор: АлесьАдамовіч АлесьЖанр: 1989 год
Скачать бесплатно книгу АлесьАдамовіч Алесь - Хатынская аповесць в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Хатынская аповесць -  АлесьАдамовіч Алесь
Автор: АлесьАдамовіч Алесь 
Жанр:  
Серия:  
Страниц: 48 
Год: 1989 

Отрывок из книги

Нянавісць да ворага не асляпіла Флёру, не засціла перад ім астатні свет, Яго асляпіў невыносны боль, асляпіла святло, якое б'е з глыбінь яго памяці. Менавіта таму так чула адгукаецца ў душы героя боль в'етнамскіх сялян, што гінуць у Сангмі, іншьгя драматычныя падзеі, на якія такое багатае наша стагоддзе. Менавіта таму ён так горача спрачаецца з пастаянным сваім апанентам Бокіем, што, як істы вучоны, на ўсё глядзіць чыста, рацыянальна, узважваючы з аптэкарскай дакладнасцю «за» i «супраць» i не паддаючыся простым чалавечым пачуццям спагады, літасці, жалю. Гайшун таксама імкнецца ў глыбіню падзей, да ix філасофскага асяродку, разумеючы ix агульную значнасць i павучальнасць. Ен хоча асэнсаваць, чаго больш у чалавеку, добрага ці злога, чаго можна чакаць ад людзей ва ўмовах, калі ў свеце палаюць агнішчы ваенных пажараў. Але робіць гэта не таму, што так загадвае яму яго дапытлівы розум, а таму, што гэтага вымагае яго сумленне, абвостранае памяццю пра мінулае, так патрабуе яго чулае сэрца, якому …