Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

Добры дзень, мая Шыпшына

Автор: Уладзімір АрлоўЖанр: Прочая старинная литература  Старинная литература  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Уладзімір Арлоў - Добры дзень, мая Шыпшына в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Добры дзень, мая Шыпшына - Уладзімір Арлоў
Автор: Уладзімір Арлоў 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 29 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Але тут прычынілася нешта неверагоднае. Па аксамітавай цішыні летняга світанку, што вялікім сонным возерам разлілася над дзевяціпавярховікам, над усім гэтым новым горадам, дзе не было ніводнага драўлянага дома, па гэтай утульнай цішыні раптам дзесьці паміж зямлёй і небам чыста, з першабытнай звонкай радасцю ўцымбаліў певень. Гром з ясных нябёсаў здаўся б, напэўна, меншым дзівам, чым шчырае адвечнае «ку-ка-рэ-ку-у!», якое выбухнула між вышынных гарадскіх камяніц і імгненняў колькі яшчэ неяк здзіўлена звінела, блукаючы сярод іх. У вокнах новага дома мільганула з дзесятак заспаных неўразуменных твараў, а ў адной з кватэр прачнуўся і сеў у ложку, лыпаючы вачыма, лысаваты мужчына. Ён прыгаломшана і няўцямліва паглядзеў па баках і на жонку, якая варочалася ў сне, і, мабыць, падумаўшы, што прыблюзнілася, супакоіўся і лёг. Але не паспеў заснуць, як, здаецца, над самым яго вухам зноў, яшчэ званчэй і пераможней, з зухаўскімі каленцамі прагарлаў певень. Мужчына раззлавана сунуў ногі ў пантофлі, накінуў …