Рэквіем для бензапілы

Автор: Уладзімір АрлоўЖанр: Прочая старинная литература  Старинная литература  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Уладзімір Арлоў - Рэквіем для бензапілы в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Рэквіем для бензапілы -  Уладзімір Арлоў
Автор: Уладзімір Арлоў 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 36 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Пад сукенкай на ёй не было анічога, апрача двух трохкутнікаў: большага - сляпуча белай незагарэлае скуры і меншага - густых жарых кудзерак. Думаю, што, нягледзячы на бесцырымонную Аніну падмогу, мяне напаткаў бы поўны правал, але, ужо згараючы ад сораму і нянавісці да свайго бездапаможна выцягнутага на канапе цела, я інтуітыўна заплюшчыўся і ўявіў сябе на лазенным палку з ленінградскай бессаромніцай Зінкай. Там, на палку, усё атрымалася аўтаматычна, і я нават адчуў пах бярозавых венікаў і мулкасць дошак пад каленямі. «Толькі не адразу, цярпі, цярпі...» - усцешана зашаптала Аня, калі я ўжо не баяўся расплюшчыць вочы, і выгнулася так, што радзімыя плямкі апынуліся якраз насупраць маіх вуснаў. Я з лёгкім страхам дакрануўся да іх і яшчэ паспеў здзівіцца, што плямкі халодныя, як ваконнае шкло. Калі мы апрануліся, я па-мужчынску ўпэўнена правёў па іх пальцамі і нарэшце падзяліўся сваім геаграфічным адкрыццём: «Ты ведаеш, яны падобныя на Новую Зеландыю». «Ну насмяшыў, - адказала Аня і кіўнула …