Паром празь Ля-Манш

Автор: Уладзімір АрлоўЖанр: Прочая старинная литература  Старинная литература  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Уладзімір Арлоў - Паром празь Ля-Манш в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Паром празь Ля-Манш -  Уладзімір Арлоў
Автор: Уладзімір Арлоў 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 19 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

дзівам пазьбегне інфаркту.) Ты таксама ведаеш, што такое чаканьне — ад карэньчыкаў валасоў да вільготнае наквеці, якую бессаромныя Дэдалавы вусны ператваралі ў кветку шыпшыны з нашых гіпэрбарэйскіх раздарожжаў з разбуранымі капліцамі ў сьціплым аздабленьні піжмы і крываўніку. Шчасьце доўжылася цэлых пяць начэй — пяць цяжкіх амфараў бурштынавага віна, пяць зорных пылінак Касіяпэі, пяць усьмешак той, што нарадзілася з марской пены, — пакуль Дэдал ня даў парады Арыядне, якую няўдзячны Тэсэй пакіне на гарачых камянях выспы, дзе пасьля любоўных гульняў грэюцца нэрэіды. Цар Мінас кінуў твайго каханка ў вязьніцу (ганарар за драўляную карову плюс ідэя з клубком нітак), куды ты пакрыёма носіш яму (ці не пазбавілі яго багі розуму?) шарыкі воску і птушынае пер’е. Яшчэ наперадзе Траянская вайна, бітва на Нямізе, вынаходзтва трамвая і трагічная сьмерць сіняга пеўніка, якога зьесьць на вячэру твой муж, і потым ты асуджана прымеш порцыю звыклых, як краявід за вакном, пяшчотаў, а цела будзе ціха сьпяваць …