Ордэн Белай Мышы

Автор: Уладзімір АрлоўЖанр: Прочая старинная литература  Старинная литература  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Ордэн Белай Мышы -  Уладзімір Арлоў
Автор: Уладзімір Арлоў 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 52 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Кароль кінуў у рот масліну. - Ты варты ордэна ўжо за адны гэтыя словы. - Але ж, ваша вялікасць, у спісе насамрэч няма ніводнага чытача. - Ты мяне здзіўляеш, пісьменнік. У спісе няма... да прыкладу, няма ніводнага падданага. Дык што з гэтага вынікае?.. Манарху спадабаўся такі нечаканы ход, і ён пачаў развіваць сваю думку: - Сярод жыхароў нашае краіны ёсць адзін кароль і адзін пісьменнік. У той самы час няма ніводнага падданага і ніводнага чытача. Якая выснова? А такая, што мы з табой у нечым роўныя. Ты ў нечым таксама кароль, а я ў нейкім сэнсе - пісьменнік. Прапаную за гэта выпіць. - У вас выдатнае віно, - прыўзняў келіх пісьменнік. Кароль таксама падняў свой келіх і, прымружыўшы вока, паглядзеў праз яго на суразмоўцу. - Ты мусіш ведаць, што свет мяняецца ў залежнасці ад таго, якімі вачыма мы на яго глядзім. Цвярозае ўспрыманне - толькі адно з магчымых. Старажытныя германцы нездарма ўсе важныя пастановы абмяркоўвалі двойчы: на цвярозую галаву і - ніштавата прыняўшы. - Не буду пярэчыць. …