Сланы Ганібала

Автор: Уладзімір АрлоўЖанр: Современная проза  Проза  2005 год
Скачать бесплатно книгу Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Сланы Ганібала -  Уладзімір Арлоў
Автор: Уладзімір Арлоў 
Жанр: Современная проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 70 
Год: 2005 

Отрывок из книги

Даруйце мне, усе мае родзічы, якіх згадаю мімаходзь або не згадаю зусім. Каб канчаткова не заблытацца ў галінах і адгалінаваньнях радаводнага дрэва — пагатоў, спадзявацца ўнікнуць лірычных і нелірычных адхіленьняў ад такое тэмы ўсё адно наіўна — буду весьці гаворку аб непасрэдных продках па бацьку і маці або, як казалі даўней, па мячы ды па кудзелі. Апрача таго, іншая мэтода будзе непазьбежна нагадваць хітрамудрую спробу схавацца ад адказнасьці, заблытаць судзьдзяў і пазьбегнуць выгнаньня. I яшчэ адна заўвага. У цывілізаваным сьвеце, калі вядомы заснавальнік роду ці, прынамсі, нехта з знакамітых продкаў, радаводнае дрэва, як і належыць, малююць з каранёў. У нас жа сем дзесяцігодзьдзяў гэтыя карані нястомна выкарчоўвалі, бо трэба было ведаць ня продкаў, а нешта іншае. Напрыклад, чарадзейныя цытаткі з клясыкаў або галоўныя задачы пяцігодак. За няведаньне — слова ў слова — адной з гэтых задачаў рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Сікорскі ў 1970-я гады на бал зьнізіў мне адзнаку па …