У капцюрох ГПУ

Автор: Аляхновіч ФранцішакЖанр: Биографии и мемуары  Документальная литература  Повесть  Проза  1994 год
Скачать бесплатно книгу Аляхновіч Францішак - У капцюрох ГПУ в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
У капцюрох ГПУ -  Аляхновіч Францішак
Автор: Аляхновіч Францішак 
Жанр: Биографии и мемуары  Документальная литература  Повесть  Проза   
Серия:  
Страниц: 29 
Год: 1994 

Отрывок из книги

Попутчiк у сваёй хаце — Татка, раскажэце мне казку! Пяцёхгадовы хлапчук, Попутчiкаў сын, узглабаўся да яго на каленi i, тулячы галоўку да бацькаўскiх грудзей, прасiў: — Раскажэце казку! Попутчiк любiў свайго сына i хацеў узгадаваць яго ў беларускiм духу, што было повадам частых сямейных непаразуменьняў, бо жонка лямантавала: — Што робiш? Калечыш дзiцё! Я ня хочу, каб ён быў беларусам. — Будзе гэткiм, як i ягоны бацька. — О, ня дай Божа, каб падобны быў да бацькi! Крый Божа ад гэткага няшчасьця! — I скуль у цябе гэткая зьвярыная ненавiсьць да ўсяго беларускага? — А ў цябе скуль гэткая любасьць да iх? Што яны табе далi, гэтыя твае беларусы? Службу маеш дзякуючы сваiм прыяцелям паляком. У сямейны дуэт урываўся дзiцячы галасок: — Татка, раскажэце мне казку! I Попутчiк, тулячы да сябе сынаву галоўку, прыплюшчваў вочы i пачынаў расказваць. Iмправiзаваў. Ужо не расказваў старую ўлюбёную казку аб Iкары, якому сонечныя косы ў часе палёту растапiлi вязаньнi крыльляў, а казаў-лятуцеў аб гэтай багаславёнай …