Олівер Твіст

Автор: Дыкенс ЧарльзЖанр: Классическая проза  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Дыкенс Чарльз - Олівер Твіст в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Олівер Твіст -  Дыкенс Чарльз
Автор: Дыкенс Чарльз 
Жанр: Классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 87 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

— Святы Божа! Гэта вы, містэр Бамбл, сэр? — прамовіла місіс Ман, высунуўшы галаву з акна ў робленай афектацыі радасці. — (Сюзанна, прывядзіце наверх Олівера і тых двух хлапцоў і памыйце іх добра.) Шчыры Божа! Містэр Бамбл, як я сапраўды радая бачыць вас! Містэр Бамбл быў тоўсты мужчына з кепскім характарам, таму замест таго, каб належным чынам адказаць на гэтае сардэчнае прывітанне з прэтэнзіяй на роднасныя адносіны, ён з магутнай сілай патрос весніцы, а потым нанёс па іх такі ўдар, які не мог быць нанесены нічыёй больш нагой, акрамя як нагой прыходскага кур’ера. — Свят-свят, толькі падумаць, — сказала місіс Ман, выбягаючы з дзвярэй (бо тры хлапчукі былі ўжо да гэтага часу пераведзеныя куды трэба), — толькі падумаць! Гэта ж трэба — забыцца, што брамка праз нашых мілых дзетак была зачыненая знутры! Праходзьце, сэр, малю вас, праходзьце, містэр Бамбл, калі ласка, сэр. Хоць гэтае запрашэнне і суправаджалася рэверансам, які размякчыў бы нават сэрца царкоўнага старасты, але гэта ніякім чынам …