Трафік для паэта

Автор: Гапееў ВалерыйЖанр: Современная проза  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Гапееў Валерый - Трафік для паэта в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Гапееў Валерый 
Жанр: Современная проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 19 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

— А прэзерватываў па колькі на чалавека? — сур’ёзна так спытаў Антон. — Хто па колькі захоча, — адмахнулася Кацярына, а Юрыс дадаў: — Табе, Антон, не трэба. — Гэта чаму? —Антон адчуў падрыхтаваную падколку і рыхтаваўся адказаць. — Як — чаму? — быццам бы здзівіўся Юрыс. — Ты ж спытаў — «на чалавека». Да гэтага тыпу ты не адносішся. — Сам ты прымат! — агрызнуўся Антон. ...Віктар стаміўся танчыць — амаль 10 хвілін без перапынку ён і Мэры выдавалі клас «рок-н-рола». Гэта не нейкі там шэйк! Пот градам, і ногі падкошваюцца. Адзін Віктар утрымаўся да канца. Піць хацелася нясцерпна, а мінералку ўсю павыпівалі. Убачыў трохі воддаль пад кустом Юрыса, Сяргея і Лёшку. З травы ля іх ног вытырквалася быццам бы бутэлька мінералкі. Хлопцы палілі, паўляжалі кружком. У цэнтры на пластыкавай талерцы ляжалі гуркі, каўбаса, хлеб. І мінералка была. — Дайце глынуць, памру, — Віктар схапіў мінералку. — Э, не жлукці ўсю, — папярэдзіў Юрыс. Віктар зрабіў два глыткі, паставіў бутэльку. — От жа. Зараз здам Кацьцы, …