Лірыка з элемэнтамі радзімы і паганства

Автор: Захарэвіч Зьміцер Жанр: Поэзия  Поэзия  Год неизвестен
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Лірыка з элемэнтамі радзімы і паганства - Захарэвіч Зьміцер

Отрывок из книги

Спраўдзіць пайшлі на ўсім абшары. Калі ж скіруюць да радзімых хатаў, Гатовыя даць рады ў кожнае бядзе, На сполах жонак: Хт там? Гукнуць урэшце: Бог ідзе!.. 5 * * * Занялася срэбрам шчодрая ральля... Частавала небам выстыглым далягляд, Паднялася Юр’ям ад сыскоў-крыніцаў, Ад люстэркаў-студняў за капцы-званіцаў. Вырывала груганамі цемру з гушчароў, Спавівала каранямі дню й агнявой Варажбою, пераняла ў зораў пару таньчыцца, Асьляпіла места спорам сваім РАНІЦА . * * * “Мы выйдзем шчыльнымі радамі!..” Макар Краўцоў Занядбаны сьпіць стары Бог, На Айчыне пакора і блуд, Але на здраду, немач і змрок Вызвольнікі новыя йдуць: Спавесьнікі Крыўскай Вясны – Жаўнеры Сапраўдных Ідэй, Пакаленьне белай касьці, Зьзяючых помстай вачэй. Недарэчнасьці бляклых часоў Змые пена варожай крыві, Слава нашых сталёвых шыхтоў Разьнясецца па роднай зямлі. Будзе раніца – Сонечны Райх Прамяні над краінай рассыпле свае. Прысьпела пара й Ярылавы Сьцяг Выпаліць ваш сыты дзень. Бляск драпежны халодных клінкоў Асьвеціць нам мэту …