Прывід вясны

Автор: Алесь АркушЖанр: Прочая старинная литература  Старинная литература  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Алесь Аркуш - Прывід вясны в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Прывід вясны -  Алесь Аркуш
Автор: Алесь Аркуш 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Я за аблокамі сачыў І кожнаму даваў найменьне. Цьвяліў вятрыска далячынь — Імёнаў паскараў зьнікненьне. Аблокаў большасьць найхутчэй Зьнікала ў мройве далягляду. Як несла іх далоў з вачэй! Як гнаў вятрыска іх зацята! Імёны нішчыў ён, але У небе ўбачыў я аблокі. І як вятрыска ні шалеў, Яны трымалі дух высокі. ПІЛЬНЯ Бярвеньне дарэшты на дошкі зьвялі, — Як шчыльна пілоўку у штабелі сьцелюць! Ля пільні ад хвояў кара да зямлі Прыстала жыўцом, як да новага цела. Па звычцы чакаюць бярвеньне дзядзькі: Працоўныя рукі — нястомныя служкі. І ляды вядуць, як заўжды, напрасткі — Да пільні, да гвалту, да дошак, да стружкі. СТАЛЁВАЯ РЫБА Рыба губляе луску — Сталь дамагаецца цела. Па мэталёвым пяску Рыба зьнямогла ляцела. Чуеш — як скрыгат расьце, Воды стаўбурацца ў гудзе? Безьліч сьмяротных асьцей Рэчцы патрапілі ў грудзі. Бачыш — хвалюецца сталь, Срэбныя воды ўскіпаюць? Чайка і хлопчык-вудаль Марна ратунку гукаюць. На мэталёвым пяску Сьлед пісягом застаецца. Рыба, згубіўшы луску, Блешняй сама абярнецца. …