Аскепкі вялікага малюнку

Автор: Алесь АркушЖанр: Прочая старинная литература  Старинная литература  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Алесь Аркуш - Аскепкі вялікага малюнку в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Аскепкі вялікага малюнку -  Алесь Аркуш
Автор: Алесь Аркуш 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 15 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

У траўні таго ж году адбылася цудоўная выстава групоўкі Селяшчук–Савіч–Славук–Тоўсьцік–Альшэўскі–Янушкевіч–Ксяндзоў. Я быў у захапленьні. Ад Праскуракова даведаўся, што Славук мае жодзінскія сувязі. Выстава ягоных працаў была арганізавана ў Жодзінскім палітэхнікуме, у якім я вучыўся да войска. Сёньняшняя клясыка беларускай графікі вісела без нагляду на сьценах пашарпаных калідораў. Да таго ж бацькі Славука на той час жылі ў пасёлку Зялёны Бор, куды мастаку зь Менску трэба было дабірацца праз Жодзіна. Яшчэ большыя сувязі з маім родным горадам меў Ксяндзоў. З 1963 году ён там жыў, вучыўся ў СШ № 2 і № 4, пачаў маляваць у студыі Алеся Марачкіна, які ў той час таксама жыў у Жодзіне і выкладаў маляваньне ў СШ № 4. Але гэта былі людзі зусім іншага пакаленьня, зусім зь іншага раёну гораду – мне не знаёмыя. З Марачкіным я пазнаёмлюся пазьней – у Полацку, на адкрыцьці яго пэрсанальнай выставы ў тагачаснай гарадзкой мастацкай галерэі, якая месьцілася ў Богаяўленскім саборы. А з Ксяндзовым толькі …