Вяртанне

Автор: Аркуш АлесьЖанр: Поэзия  Поэзия  Лирика  1988 год
Скачать бесплатно книгу Аркуш Алесь - Вяртанне в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Вяртанне -  Аркуш Алесь
Автор: Аркуш Алесь 
Жанр: Поэзия  Поэзия  Лирика   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1988 

Отрывок из книги

ТРАСКА У кансероўцы зварухнулася траска. І плаўнікі запрацавалі, што вінты. У плаўнях морквы і лаўровага ліста Яна ўсплывала са статычнае вады. Марудзіць час… лятуць вякі… Траска ўсплывае — новы мацярык. Ня ведаюць спакою маракі. Лунае акіянам рыбін крык. НАФТАПРАВОД Паток ільсняны халепнай цячэ. Прыборны зрок пільнуе абмяленне. Хада падземная ўяўляецца лягчэй, Калі хавае ноч свае праменні. Нябачная, няспынная рака Слухмяна круціць колы механізмаў: Бульдозера, дарожнага катка І сродкаў трансагенства і турызму. Паток ільсняны рухае прагрэс. Старэнькі драндулецік-небарака Спрабуе ля калонкі А-Зэ-эС Шлях паліва ўявіць да бензабака. ВОЎК Я заплюшчваю вочы і бачу ваўка. Ведаю: ён мой вораг. — Каб ты спарахнеў! — крычу што ёсць моцы. — Каб ты захлынуўся крывёю сваіх ахвяраў! Я паслабляю павекі — гляджу. Воўк не зьнік, але, нібыта спужаўшыся, адбег на бяспечную адлегласць. — Каб ты спарахнеў! — крычу яшчэ мацней і, раз’ятраны, подбегам набліжаюся да яго. Я трызню помстай! Я вар’яцею ад злосці! …