Крылы ператворацца ў карэньні

Автор: Алесь АркушЖанр: Прочая старинная литература  Старинная литература  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Алесь Аркуш - Крылы ператворацца ў карэньні в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Крылы ператворацца ў карэньні -  Алесь Аркуш
Автор: Алесь Аркуш 
Жанр: Прочая старинная литература  Старинная литература   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Ад позірку суровага зь нябёс Жуда, як дзіда, працінае здайцаў, І ўжо ня вабіць іх заганны лёс — Па-змоўніцку ня слухаюцца пальцы. І не схаваць вачэй — як бы хацеў, і вытрымаць той позірк немагчыма, — На кожнага, хто кат і ліхацей, Праменіць боль ён зыркімі вачыма. * * * Мой голас дакранецца да крыжоў. Адчуе прахалоду ценяў. Спужае велічных смаўжоў, - Яны па сховах распаўзуцца з годнасьцю аленяў. Тут ціха, тут ня трэба слоў. І голас мой скандэнсаванай кропляй Пакоціцца на дзедаў часаслоў, - На ім і сёньня воск сьвяты растоплены. РЫБАК Шпурляў Ён блешню за аблокі Наўмысна, — ды яму не шанцавала: Вярталася зіхоткая прынада Нішчымнаю. Але рыбак не наракаў На нешчасьлівы лёс і не казаў, Што зноў надвор’е не спрыяе: Маўляў, бясконца дзьме вятрыска, Халодна нават для душы. Чатыры жнівеньскія тыдні Ён адмысловую шпурляе блешню, і кожная няўдача пакрысе Надзеяй грэе стылую душу, — І ўсё выразьней паўтараюць стомленыя вочы: Там, за аблокамі, драпежнікаў няма... ПАГАНЯТЫ Паганяты страху ня ведае — …