Рускія народныя казкі

Автор: Ушынскі Канстанцін ДзмітрыевічЖанр: Сказки  Детские  1985 год
Скачать бесплатно книгу Ушынскі Канстанцін Дзмітрыевіч - Рускія народныя казкі в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Рускія народныя казкі -  Ушынскі Канстанцін Дзмітрыевіч
Автор: Ушынскі Канстанцін Дзмітрыевіч 
Жанр: Сказки  Детские   
Серия:  
Страниц: 28 
Год: 1985 

Отрывок из книги

ЗАЙЧЫКАВА ХАТКА Жылі-былі лісіца ды заяц. У лісіцы была хатка ледзяная, а ў зайца — лубяная. Вось лісіца і дражніць зайца: — У мяне хатка светлая, а ў цябе цёмная! У мяне светлая, а ў цябе цёмная! Прыйшла вясна — у лісіцы хатка растала, а ў зайца стаіць як стаяла. Тут лісіца і просіцца ў зайца: — Пусці мяне, зайчык, хоць на свой двор. — Не, лісічка,— кажа заяц,— не путчу: навошта дражнілася? Пачала лісічка са слязьмі ўпрошваць. Заяц узяў ды і пусціў яе на свой двор. На другі дзень лісіца зноў просіцца: — Пусці мяне, зайчык, на ганачак. — Не, не пушчу: навошта дражнілася? Упрошвала, упрошвала лісіца, згадзіўся заяц і пусціў лісіцу на ганачак. На трэці дзень лісіца зноў просіць: — Пусці мяне, зайчык, у хатку. — Не, не путчу: навошта дражнілася? Прасілася, прасілася, заяц пусціў яе і ў хатку. Сядзіць лісіца на лаўцы, а заяц на печы. На чацвёрты дзень лісіца зноў просіць: — Зайчык, зайчык, пусці мяне на печ да сябе. — Не, не путчу: навошта дражнілася? Прасіла, прасіла лісіца, ды і выпрасіла …