Страшны год

Автор: Аляхновіч ФранцішакЖанр: Современная проза  Проза  Год неизвестен
Скачать бесплатно книгу Аляхновіч Францішак - Страшны год в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Автор: Аляхновіч Францішак 
Жанр: Современная проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 
Год: Неизвестен 

Отрывок из книги

Месяц схаваўся за хмары, і навокал запанавала цемра. Я ўглядаюся ў цемру ночы. Раптам бачу: нейкі цень... Нехта ідзе ў маім кірунку. Уцякаць няма часу. Дагоніць. А мо’ ня ўбачыць. Я зноў шчыльна прылягаю да зямлі... Нехта тармошыць мяне за плячо... — Што з вамі? Вы жывы ці ўжо памёрлі? Гэта вярнуўся мой камрат. Як выясьнілася, пасьля праезду аўта ён падняўся і, думаючы, што я зрабіў гэтаксама, пайшоў далей. Адыйшоўшы крыху і ўбачыўшы, што мяне няма, ён вярнуўся і пачаў мяне шукаць... Ізноў ідзём. Ізноў спрачаемся. Я хачу паварачваць улева, ён кіруецца управа. Зноў месяц выпаўз з–за хмараў. Праклінаем гэты зрадлівы сьвет. Страшэнна піць хочацца. Паміж кустамі спатыкаем нейкае балотца. П’ём сваймі шапкамі гэтую цёплую, брудную, балотную жыжу. На небасхіле пачынае сьвятлець. Ужо золак. Хутка трэба будзе недзе спыніцца, адпачыць. Ужо пачынаецца ўсход сонца. Мы бачым раскінутае ўнізе пад намі нейкае мястэчка. Гэта ня Л. Мы прыглядаемся да касьцельных вежаў, да агульнага выгляду гэтага аселішча …