Сотнікаў

Автор: Быкаў ВасільЖанр: 2008 год
Скачать бесплатно книгу Быкаў Васіль - Сотнікаў в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Сотнікаў -  Быкаў Васіль
Автор: Быкаў Васіль 
Жанр:  
Серия:  
Страниц: 30 
Год: 2008 

Отрывок из книги

Рыбак спыніўся і стаяў так ля плота ўсё з той жа несціханай лаянкай у душы, не ведаючы, што рабіць і што думаць. Не верылася нават, што гэта той самы хутар, на які яны наведваліся ўвосень. Перад яго вачыма паўстала ранейшае людское жытло з яго несамавітым сялянскім утулкам. У хаце ля печы завіхалася баба Прося, пякла дранікі, а яны сядзелі без ботаў на пяколку і перасміхаліся з Любкай, якая частавала іх сушанымі арэхамі. Арэхі тыя, як, дарэчы, і сама Любка, асабліва прыйшліся даспадобы Булахаву, гаваркому байцу з пагранічнікаў — некалькі чалавек з іх далучыліся перад тым да атрада. Цяпер ужо з пагранічнікаў не асталося ніводнага. Ён нават не ведаў, калі знік Булахаў, — ён толькі спадзяваўся на кароткі прытулак у гэту сцюдзёную ноч і хацеў пад'есці. Але іх апярэдзілі на тыдзень, не болей — ён гэта вызначыў пэўна. Тым часам ззаду падышоў Сотнікаў, які таксама зразумеў усё і ад такой навіны апанурыўся, мабыць, не менш за таварыша. Не прамовіўшы ні слова, ён моўчкі спыніўся і глядзеў на заснежаныя …