Чорная панна Нясьвіжа

Автор: Дудараў АляксейЖанр: Исторические приключения  Приключения  1998 год
Скачать бесплатно книгу Дудараў Аляксей - Чорная панна Нясьвіжа в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Чорная панна Нясьвіжа -  Дудараў Аляксей
Автор: Дудараў Аляксей 
Жанр: Исторические приключения  Приключения   
Серия:  
Страниц: 
Год: 1998 

Отрывок из книги

О літасцівы Божа, ён памёр! Бжэнка. Ну вось ізноў. Ізноў я вінавата... Радзівіл Руды (схіляецца). Цішэй... Заснуў... Заснуў нарэшце ён. Радзівіл Чорны. І дзякуй Богу... Доўгім будзе сон... Выносяць караля. Мнішак (Бжэнцы). А ты ідзі цяпер гуляць па парку. Ды блізка да людзей не падыходзь, Спявай ціхутка... Можаш і паплакаць, I застагні, усхліпні мімаходзь. Хай думаюць, Барбара зноў прыйшла I ў замку тут прытулак свой звайшла. Выходзяць. ЧАСТКА ДРУГАЯ. КАХАННЕ Вільня, 1543 год. Сад перад палацам Барбары Радзівіл. Ноч. Уваходзіць Барбара. Барбара. Баль адшумеў, і ціша навакол. У чорным небе дрэмле ясны месяц, Абліты цьмяным срэбрам лес і дол, I болей не чутно птушыных песень. Усімі зоркамі мяне цалуе ноч, Ласкавы ветрык лашчыць, лашчыць грудзі, I гладзіць цемра мне павейкі воч... Я зведаю... чаго не зведаць людзям... З'яўляецца каралевіч Жыгімонт. Жыгімонт. А я ўжо зведаў... Барбара. Божа! Жыгімонт. Я пабачыў... Што ўбачыць хіба можа толькі Бог. Барбара. Як вы пасмелі?! Жыгімонт. Гэта абурэнне... …