Песня пра хлеб

Автор: Вярцінскі Анатоль Жанр: Современная проза  Проза  1962 год
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Песня пра хлеб - Вярцінскі Анатоль

Отрывок из книги

Анатоль Вярцінскі. Песня пра хлеб 1 Кружыцца ў скверы кляновае лісце. Як быццам шукае яно сабе выйсце, як быццам не можа ніяк змірыцца, што будзе мець справу яно з зямліцай, - на сонцы не будзе больш красавацца, на ветры не будзе больш хвалявацца. Кружыцца першае лісце кляновае. Стаіць у скверы ціш вераснёвая. А ўверсе - воблачка, над скверам сінь... Вітаю цябе, мой слаўны верасень! Ты той жа ясны, ледзь-ледзь засмужаны, ты той жа вясёлы, ледзь-ледзь засмучаны. Цябе з тваёй кожнаю прыкметаю я добра помню, добра ведаю. Дзяцінства ніхто не забудзе ніколі. А ты быў мне лепшым сябрам па школе. Хіба не ты, прыветны і сонечны, ранкам якраз такім, як сённяшні, для нас адчыняў усе дзверы школьныя, будзіў званкамі ціш навакольную. І нечым яшчэ ты запомніўся, верасень. Ці то цішынёй на азёрным беразе, ці спелай антонаўкай ды аскомінай, ці, можа, водарам хлебным з коміна? Такую прыкмету не забудзеш, як школьны званок, яе помніць будзеш. Ціш вераснёвая як нельга лепей напомніць аб тым, аб бацькоўскім, …