Паляўнічыя акварэлькі з Палесся

Автор: Лучына ЯнкаЖанр: Поэзия  Поэзия  2003 год
Скачать бесплатно книгу Лучына Янка - Паляўнічыя акварэлькі з Палесся в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Паляўнічыя акварэлькі з Палесся -  Лучына Янка
Автор: Лучына Янка 
Жанр: Поэзия  Поэзия   
Серия:  
Страниц: 
Год: 2003 

Отрывок из книги

III. Перад куццёй «Куцця , паночку, заўтра, трэба ў поле рушыць, Вялося так спрадвеку». — «З дому йсці не мушу: Мароз вялікі, вецер, дзе ні стань — шарпак, Псы лапы зраняць». Як сказаў я, Грышка так І пляснуў у далоні з роспачы, няйначай. «Паночку! што я чую?! Што ўсё гэта значыць? Якая завіруха нават ні была б, А трэба йсці. Няхай не слухае пан баб! Ад іх, ад гэтага стварэння, шмат ліхога, Не абышлося й тут без языка даўгога: Зашкодзіць! — ляп! няможна! — ляп! абы мянціць. Цьфу! — заўтра з паляўнічых дома хто сядзіць? У дзень куцці паўсюдна ловы ладзяць людзі. Як заўтра пан заб'е, дык цэлы год біць будзе, Як пудла дасць, пасля і ўлетку, і зімой Натрапіць… стрэліць… папакруціць галавой! Шарак, забіты заўтра, многае пакажа, — Як лось, казуля ў іншым часе, столькі ж важыць. Ну хоць дразда забіць, хоць амялушкі дзве, На птаства будзе шчасціць, і не дзе-нідзе. Нам конча трэба йсці!» — «Ат! слухаю пустое! Лухта! Стары, а шчэ ўсё верыш у такое». — «Лухта? Паночку!.. Вось жа ў недалёкі час Базыль …