Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 51

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 52

Notice: Undefined index: author_name2 in /home/detectivebook/detectivebook.ru/www/scripts/book/book_view.php on line 53

Запіскі Самсона Самасуя

Автор: Мрый АндрэйЖанр: Классическая проза  Проза  1953 год
Скачать бесплатно книгу Мрый Андрэй - Запіскі Самсона Самасуя в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Запіскі Самсона Самасуя - Мрый Андрэй
Автор: Мрый Андрэй 
Жанр: Классическая проза  Проза   
Серия:  
Страниц: 20 
Год: 1953 

Отрывок из книги

Увесь мой гардэроб і апісаць нельга. Бацька называў усе мае рэчы «прычындаламі» і часта гаварыў маёй матцы: — Тысячы паўтары можна было-б скалаціць за гэта прычындальле! Але што ты зробіш сыну, калі ён носіцца з цацкам, ды хварэе на пана? А можна было-б паправіць гаспадарку! Уся вопратка ляжала ў кучы і была перасыпана нафталінам. Матка, парадкуючы яе, увесь час чмыхала, круціла носам і бубніла: — Каб табе праваліцца, нячыстая сіла! Ня звыкнуся з гэтым смуродам! І выдумаюць-жа людзі! Я сачыў за кажным рухам маткі і даваў інструкцыі. Матка адгаворвала: — На што ты забіраеш усе рэчы? — Я там асяду. Апошні раз цягнуся з дому. Можа ажанюся там, маці! — Няхай-жа Бог пасылае, сынок! Матка зірнула на мяне, статнага, бялявага зь вельмі пухнатымі вусамі і дужа кірпатым тварам мужчыну, і мімаволі з вачэй яе сыпнулі сьлёзы. «Прычындалы» былі ўпакаваны. Я зірнуў у вакно. Бацька ўсё сядзеў на калодзе. — Пакладу яшчэ кніжкі і розную дробязь, тады ўсё будзе ў парадку! — сказаў я сам сабе і пачаў даставаць …