Ваўчыная яма

Автор: Быкаў ВасільЖанр: 2001 год
Скачать бесплатно книгу Быкаў Васіль - Ваўчыная яма в формате fb2, epub, html, txt или читать онлайн
Закладки
Читать
Cкачать
A   A+   A++
Размер шрифта
Ваўчыная яма -  Быкаў Васіль
Автор: Быкаў Васіль 
Жанр:  
Серия:  
Страниц: 13 
Год: 2001 

Отрывок из книги

І тады трошкі далей на беразе ён убачыў чалавека. То быў невялікі мужчына ў кухвайцы, у ссунутай на патыліцу зімовай шапцы, ён махнуў у паветры белым, мабыць самаробным вудзільнам, зьнерухомеў на колькі сэкундаў і дакладным рухам выкінуў на бераг бліскучую рыбіну. Рыбіна, як бачна было здаля, надарылася ладная, не якая там уклейчына, — салдат тое вызначыў пэўна. У гэты момант чалавек таксама ўбачыў салдата, які ад нечаканкі не пасьпеў куды захінуцца. Мусіць, трэба было бегчы адсюль, але тая ўдалая рыбіна ў чужых руках нібы зачаравала згаладнелага хлопца, і ён знарок паволі пайшоў да рыбака. — Здрасьце… Рыбак не адказаў і нават не памкнуўся да свае рыбіны, якая білася ў траве на беразе. Утаропіўшыся ў незнаёмца, той мусіць, вывучаў яго, таксама ня ведаючы, як паставіцца да ягонага тут зьяўленьня. — Лешч? — запытаўся салдат, абы не маўчаць. — Падлешчык, — скупа адказаў рыбак і рашуча ўскінуў да яго аброслае шчэцьцю падбародзьдзе. — А ты скуль тут узяўся? — Усё адтуль, — няпэўна адказаў салдат …